А. Дынько: "Наша ніва" - самая дарагая газета ў Беларусі
Газета "Наша ніва" збіраецца на чвэрць знізіць кошт выдання ў розніцу. Паводле слоў шэфа-рэдактара тыднёвіка Андрэя Дынько, гэта адбудзецца ў красавіку. У інтэрв'ю БелаПАН Дынько адзначыў, што газета "Наша ніва" цяпер "самая дарагая ў краіне". У наступным месяцы яна будзе каштаваць 1500 рублёў замест 2000. Гэтым крокам выдаўцы тыднёвіка збіраюцца працягнуць пашырэнне яго аўдыторыі.