Дыпламатаў ЕС цяпер не пусцяць на суды без спецдазволу з МЗС
Амбасадары краін ЕС больш не змогуць самастойна наведваць пасяджэнні судоў. Цяпер ім неабходна будзе атрымліваць спецыяльны дазвол у МЗС Беларусі. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў штабе Віктара Бабарыкі.
Сёння прадстаўнікоў амбасадаў краін ЕС не пусцілі ў Вярхоўны суд, дзе абвяшчалася рашэнне па скарзе абароны Марыі Калеснікавай. Дыпламатм заявілі, што для гэтага неабходная акрэдытацыя ў МЗС. Таксама дыпламатаў не пусцілі на суд па "справе студэнтаў".
Раней прадстаўнікі амбасадаў без перашкодаў хадзілі на судовыя пасяджэнні па палітычных справах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.