Дыпламаты Еўрасаюза і ЗША наведалі Курапаты і Трасцянец

Гэта месцы масавага пахавання ахвяр таталітарных рэжымаў ХХ стагоддзя.



Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу прадстаўніцтва ЕС у Мінску. Дарэчы, для дыпламатаў ужо стала традыцыяй наведваць гэтыя месцы на Дзяды — дзень памінання продкаў, каб аддаць даніну павагі памяці ахвяр.



У Курапатах дыпламаты ўсклалі кветкі каля мемарыяльных знакаў. У тым ліку — каля Крыжа памяці і на ўзгорку каля каменя, які пазначае месца, абранае ўрадам Беларусі для ўзвядзення мемарыяла. Ён мусіў увекавечыць памяць пра трагічныя лёсы забітых і пахаваных тут людзей.



Фота — belapan.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі