Дырэктар “Паркоўкі сталіцы” адкажа на пытанні ў эфіры Еўрарадыё ў 14:05
Сёлета ў Мінску плануецца ўвесці плату за паркоўку на вуліцах Гікалы, Платонава, Казлова, Акадэмічная, Петруся Броўкі, Шорная, Сухая, Мельнікайтэ, Жылуновіча і Даўгабродская. Ці будзе яшчэ пашырацца колькасць платных парковак? Добра гэта ці дрэнна для горада? Перспектывы платных парковак у Мінску і іх уплыў на гарадское жыццё абмяркуем з дырэктарам ДУ “Паркоўкі сталіцы” Алегам Ляшчынскім у 14:05.
Дасылайце свае пытанні нам у сацыяльныя сеткі і глядзіце жывы эфір.
Стрымы можна глядзець у сацыяльных сетках:
Facebook
“Вконтакте”
"Одноклассники"
YouTube