Дзе адпачыць з шашлыкамі і Шалкевічам, пакуль лясы закрытыя з-за пажараў?

"Сядзіба "Тры Мядзведзі"
"Сядзіба "Тры Мядзведзі"

З 26 красавіка ў Беларусі забаронена наведваць лясы — эсэмэскі пра гэта прыйшлі на ўсе мабільныя тэлефоны ў краіне. Што ў гэтай сітуацыі рабіць тым, хто на вялікіх майскіх выхадных хоча адпачыць на прыродзе?

З 4 па 9 мая гасцей чакае цэнтр адпачынку "Тры Мядзведзі". Ён размешчаны ў экалагічна чыстым месцы на Браслаўскіх азёрах. На тэрыторыі ў 5 га тут створана сучасная інфраструктура для камфортнага адпачынку: рэстаран і бар, лазні на дровах, рыбалка, велапрагулкі, дзіцячая пляцоўка, гіраскутары і самакаты, валейбол і пляжны тэніс, дартс і більярд, караоке і кіназала.

Госці "Трох Мядзведзяў" могуць выбраць адзін з трох варыянтаў пражывання: ад бюджэтных эка-дамоў "Рачныя" да дамоў прэміум-класа з бруса. Сем'і з дзецьмі ацэняць гасцінічны дом "Хрустальны", пабудаваны па сістэме фахверк з панарамнымі вокнамі і відам на навакольныя краявіды.

На дні майскіх свят падрыхтавана спецыяльная забаўляльная праграма:
4 мая — вечар бардаўскай музыкі ля вогнішча ў кампаніі Віктара Шалкевіча;
5 мая — акцыя "Пасадзі сваё дрэва", у якой можа прыняць удзел любы госць, плюс жывая музыка ў рэстаране;
9 мая ўсіх чакаюць пачастункі з палявой кухні і святочная атмасфера.

Дэвіз цэнтра адпачынку "Тры Мядзведзі" — "Мы ствараем адпачынак з камфортам!"

Где отдохнуть с шашлыками и Шалкевичем, пока леса закрыты из-за пожаров?
Где отдохнуть с шашлыками и Шалкевичем, пока леса закрыты из-за пожаров?

ПУП "Сядзіба "Тры Мядзведзі"
УНП: 192235794

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі