Дзе патусіць на выхадных 9-11 жніўня, раіць Канстанцін Карман

З Канстанцінам Карманам сустракаемся “на раёне” — побач жывем. Косця распавядае пра свае нядаўнія вандроўкі па Абхазіі, Галандыі ды Францыі. Кажа, што ажно стаміўся ад адпачынку. Але адпачынак на выхадныя — справа натуральная. Музыка мае 2 варыянты баўлення часу ў летні week-and:

“Летам усё залежыць ад надвор’я. Калі надвор’е добрае, сонечнае, цёплае, я саджуся на ровар і еду куды-небудзь далёка да вады. Але калі надвор’е не вельмі пасуе для роварных вандровак, то з’яўляецца шлях да мерапрыемстваў, выстаў, канцэртаў ці проста ў кабак”.

Раіць схадзіць

Не раіць

Кіно

“Прэт-а-портэ”

10 жніўня, субота:

Летняя пляцоўка на Кастрычніцкай плошчы, праект Velkom Smart Point

19:30, уваход вольны. Атрымаць месца ў глядацкай зале Smart Point можна з папярэдняй рэгістрацыяй

Усе астатнія

Канцэрты

Relax Weekand

10 жніўня, субота:

Парк імя Горкага, 12:00, забаўляльная праграма, канцэрт гуртоў Clover Club, Blackmail, Tok Rukoo, The Stampletons, Pompeya

Выставы

“Паверка асноваў”, Ігар Саўчанка: тэксты, фота, гукавая інсталяцыя

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”:

пр-т Незалежнасцi 37а
11.00 - 22.00 будні
12.00 - 22.00 выхадныя

Даведкі: +375 (17) 286 31 68
+375 (17) 284 53 99

Вечарыны

 

“Хуткія знаёмствы”

Нядзеля, 11 жніўня, 18:00: Антыкавярня “Дом Фішара”, пр. Незалежнасці, 84А

Першая імпрэза, якая прыцягвае ўвагу Косці — фестываль Relax Weekand, што пройдзе 10 жніўня ў Парку Горкага. Парк у гэты дзень ператворыцца ў зону актыўнасці на любы густ і ўзрост. Праўда, фрысбі ды ёга — не канкурэнты музыцы! Таму Косця прыйдзе да галоўнай сцэны падтрымаць “старых знаёмых” — гурты Clover Club, Blackmail, Tok Rukoo, The Stampletons.

У кіно Карман не збіраецца: маўляў, няма чаго рабіць там у такую спёку, ды і няма чаго глядзець асабліва. Але Косця вынаходзіць добрую альтэрнатыву кінатэатру:

“У межах праекта Velkom Smart Point у летняй кавярні на Кастрычніцкай плошчы будуць паказваць кіно, якое мае назву “Прэт-а-портэ" ці "Высокая мода”. Назва не вельмі выклікае давер, але ў гэтым фільме занята столькі знакамітасцяў! Пачынаючы Жанам Полем Гацье, Ліндай Евангелістай, Наомі Кэмпбэл і заканчваючы Б’ёрк і Дэвідам Каперфільдам! Калі там будзе Б’ёрк — гэта ўжо верны знак таго, што кіно вартае прагляду”.

Выставы Канстанцін Карман наведвае рэгулярна і лічыць, што з любой экспазіцыі можна вынесці нешта цікавае для сябе і пашырыць свой кругагляд. Тое, што прапануюць гледачу сталічныя музеі ды галерэі, абсалютна задавальняе музыку. На гэтых выхадных пойдзе Косця на выставу Ігара Саўчанкі “Паверка асноў”:

“Гэта такія эскізы з рознымі памерамі, стрэлкамі, накірункамі, формуламі. Мне, як інжынеру па прафесіі, падалося вельмі блізкім. Я такія штукі сам раблю цягам працоўнага часу. Я ўвогуле люблю канцэптуальнае мастацтва. Не заўсёды разумею, але вельмі люблю. Таму на выставу гэтую схаджу абавязкова”.

Апошняе мерапрыемства, якое сёння прыцягвае ўвагу Косці — вечар “Хуткія знаёмствы”, што ладзіць кожную нядзелю антыкавярня “Дом Фішара”.

“Гэта кароткія сустрэчы-размовы, дзе цягам 3-5 хвілін вам трэба будзе паразмаўляць з кожным з удзельнікаў — гэта 10 ці 15 чалавек. Я не ведаю, ці можна там знайсці сабе блізкага чалавека (а гэта такія знаёмствы з пікантным падтэкстам) але паспрабаваць свае камунікатыўныя навыкі, пракачаць іх — гэта вельмі карысная справа”, — мяркуе музыка.

Hair Peace Salon цяпер у адпачынку — музыкі раз’ехаліся хто куды, каб распачаць новы канцэртны сезон з новымі сіламі. А пачатак не за гарамі — у апошнія выхадныя жніўня гурт выступіць на польскім фэсце Cieszanow Rock у польскім Цешанаве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі