Дзе ў Беларусі самы бяспечны раён? (Ён жа адзін з самых бедных)

Шаркаўшчына

Шаркаўшчына / planetabelarus.by

Самы крымінальны горад Беларусі — Мінск, вынікае з дадзеных Белстата.

У сярэднім у Беларусі ў мінулым годзе на 100 тысяч насельніцтва было ўчынена 930 крымінальных злачынстваў, а ў сталіцы – 1027 злачынстваў. На другім месцы па ўзроўню крыміналу сярод буйных гарадоў Гомель – там 996 злачынстваў на 100 тыс. чалавек.

А вось самыя крымінальныя вобласці – Гомельская і Магілёўская. Абсалютны лідар у краіне – Асіповіцкі раён. Тут зафіксавана 1468 злачынстваў на 100 тысяч жыхароў.

Далей ідуць Клічаўскі (1386), Глускі (1330) і Бабруйскі (1305) раёны.

Менш за ўсё злачынстваў здараецца ў адным з самых бедных і маланаселеных раёнаў – Шаркаўшчынскім у Віцебскай вобласці (478 злачынстваў на 100 тысяч чалавек).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі