Дзень беларускага пісьменства ў наступным годзе пройдзе ў Полацку

Дзень беларускага пісьменства ў наступным годзе пройдзе ў Полацку

Дзень беларускага пісьменства ў наступным годзе пройдзе ў Полацку. У аснове такога выбару не толькі 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і першай Бібліі Скарыны, а таксама юбілей самога Полацка — гораду спаўняецца 1155 гадоў, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".

Адзначаецца, што ў гонар свята створаць помнік або памятны знак, а да Дня беларускага пісьменства распрацуюць насычаную праграму — канцэрты, літаратурныя сустрэчы, выставы. Напярэдадні прайшло першае пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў Полацку.

Ключавая канцэпцыя свята павінна быць падрыхтавана ў студзені будучага года, сказала віцэ-прэм'ер Наталля Качанава. Паводле яе слоў, свята павінна стаць знакавым і запамінальным як для гараджан, так і для гасцей. Да яго падрыхтуюць фільм пад умоўнай назвай "Дарогамі Францішка Скарыны".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі