Джэф Лін выдасць альбом невядомых песень Джорджа Харысана

Сябар Джорджа Харысана, музыка Джэф Лін намераны выпусціць альбом яго невядомых песень. Як стала вядома журналістам, у распараджэнні Ліна знаходзяцца шматлікія нявыдадзеныя запісы Харысана. Музыка складзе з іх альбом, пра час выхаду якога пакуль не паведамляецца.

У 80-х гадах Лін і Харысан разам гралі ў гурце The Traveling Wilburys. І пасля яго распаду працягвалі шчыльна супрацоўнічаць ажно да смерці Харысана ў 2001 годзе. А 2002 годзе Лін выдаў альбом бітла “Brainwashed”, праз год пасля яго смерці.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі