Дзмітрыеў і Караткевіч зрабілі фота з кіраўніцай Адміністрацыі прэзідэнта
Лідары кампаніі "Гавары праўду" Андрэй Дзмітрыеў і Таццяна Караткевіч зрабілі фота з кіраўніцай Адміністрацыі прэзідэнта. Наталля Качанава ў чацвер праводзіла ў Жодзіне прыём па пытаннях дэкрэта №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства".
Дзмітрыеў піша ў Facebook, што з Качанавай яны размаўлялі гадзіну, агучылі свае аргументы за адмену "дэкрэта аб дармаедах". Таксама былі абмеркаваныя "меры па развіццю малога бізнесу ў рэгіёнах". Андрэй Дзмітрыеў піша, што з Наталляй Качанавай яны "дамовіліся працягваць гэты дыялог".