Дзве беларускія турысткі загінулі ў Грузіі
Грузінскія ратавальнікі знайшлі трох беларускіх турыстак, якія згубіліся пры спуску з гары Тэтнулдзі.
Як інфармуе ў Фэйсбуку МНС Грузіі, дзве турысткі загінулі, адна атрымала раненні. Стан пацярпелай беларускі характарызуецца як цяжкі.
Раней паведамлялася, што тры турысткі зніклі ўвечары 14 жніўня. У складзе альпінісцкай групы яны падымаліся на гару Тэтнулдзі. Жанчыны зніклі, калі група спускалася з вяршыні. Дзвюм турысткам — каля 60 гадоў, трэцяй — 36.
Выратавальная аперацыя працягвалася ўсю ноч. Зніклых беларусак шукалі з дапамогай верталёта памежнай службы
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.