Дзярждэп: Улады ЗША перад выдачай віз правераць акаўнты ў сацсетках
Перад выдачай візы замежніку супрацоўнікі амерыканскіх дзяржаўных устаноў будуць праглядаць акаўнты заяўнікаў ў сацыяльных сетках, калі палічаць гэта неабходным. З такой заявай выступіў на брыфінгу ў панядзелак, 14 снежня, афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента Джон Кірбі, перадае lenta.ru.
Чыноўнік адзначыў, што да заявак будуць падыходзіць выбарачна, у індывідуальным парадку. Пры гэтым такой праверкай будзе займацца не толькі Дзярждэпартамэнт, але і Дэпартамент унутранай бяспекі.
Пытанне пра дадатковую праверку сацсетак у прэтэндэнтаў на амерыканскую візу Кірбі задалі ў сувязі з расследаваннем масавага расстрэлу ў Каліфорніі. Падазраваныя ў гэтым злачынстве — этнічныя пакістанцы Саед Рызван Фарук і яго жонка Ташфін Малік. Непасрэдна перад тэрактам Малік напісала ў Facebook пост з усхваленнем кіраўніка тэрарыстычнай групоўкі "Ісламская дзяржава" Абу Бакра аль-Багдадзі.
Фота: Reuters