Дзярждума Расіі зацвердзіла Яўгена Лук'янава на пасаду пасла ў Беларусі

Дзярждума Расіі зацвердзіла Яўгена Лук'янава на пасаду пасла ў Беларусі

Камітэт Дзярждумы па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі 10 сакавіка зацвердзіў кандыдатуру Яўгена Лук'янава на пасаду на пасаду амбасадара ў Беларусі, піша interfax.by.

Каментуючы змену амбасадара ў Беларусі, намеснік міністра замежных спраў Расіі Андрэй Рудэнка заявіў: "У кожнага амбасадара ёсць свой тэрмін, які вызначае прэзідэнт. Значыць, прэзідэнт вырашыў такім чынам".

Цяпер расійскую амбасаду ў Беларусі ўзначальвае Дзмітрый Мезенцаў. Яму прарочаць пасаду дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы — замест Рыгора Рапоты, якому споўнілася 77 гадоў.

Лук'янаў з канца 2016 года узначальвае расійскую амбасаду ў Латвіі. Ён кар'ерны дыпламат.  Таксама мае досвед працы ў банкаўскай сферы і ў сферы бяспекі. У 2012-2016 гадах Лук'янаў займаў пасаду намесніка сакратара Савета бяспекі Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі