Дзяржкантроль знайшоў у Заслаўі 31 кіламетр безгаспадарчых вуліц і дарог
Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці выявіў, што ў Заслаўі ёсць вуліцы і тратуары, якія не стаяць на ўліку ў Заслаўскай ЖКГ. Агульная працягласць няўлічаных вуліц і дарог у горадзе склала 31,25 км, адзначае "Інтэрфакс". У той жа час прадпрыемства прыняло ў красавіку 2008 года на баланс ад КУП "ЖКГ Менскага раёна" няісны дзесяцікватэрны жылы дом з прапісанымі ў ім грамадзянамі на вуліцы Зялёнай у вёсцы Трэскаўшчына Мінскага раёна. Дом згарэў яшчэ ў сакавіку 2005 года, і яго непрыдатнасць для пражывання грамадзян была прызнаная рашэннем Мінрайвыканкама на пачатку 2006 года.
Цяпер на месцы дома, які лічыцца на балансе Заслаўскай ЖКГ, выкапаны катлаван і завезеныя падмуркавыя блокі, а ўчастак вылучаны новаму ўладальніку пад індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва. Пяць сем'яў са згарэлага дома дагэтуль застаюцца прапісанымі па няісным адрасе.