Дзясяткі чалавек пацярпелі пры выбуху на паўднёвым усходзе Турцыі

Дзясяткі чалавек пацярпелі пры выбуху на паўднёвым усходзе Турцыі

На паўднёвым усходзе Турцыі ў горадзе Дзіярбакыр адбыўся выбух каля паліцэйскага пастарунку. Як інфармуе РБК са спасылкай на турэцкія СМІ, выбухнуў наладаваны выбухоўкай аўтамабіль.

Паводле папярэдніх звестак, пры выбуху пацярпелі 39 чалавек, сярод якіх жанчыны і дзеці. Па звестках СМІ, загінулі пяць чалавек, у тым ліку жанчына і дзіця. Таксама абрынуўся двухпавярховы будынак, які знаходзіўся побач з пастарункам.

Адказнасць за атаку на сябе пакуль ніхто не ўзяў. Мясцовыя чыноўнікі лічаць адказнай за тэракт Рабочую партыю Курдыстана (РПК), якая ў Турцыі прызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй.

Улады пачалі маштабную спецаперацыю ў раёне здарэння, туды накіравалі паліцыянтаў і вайскоўцаў.

За апошнія некалькі месяцаў у Турцыі адбыліся некалькі тэрактаў. Так, 12 студзеня ў цэнтры Стамбула на плошчы Султанахмет прагрымеў выбух, у якім загінулі дзесяць замежных турыстаў. Яшчэ 15 чалавек пацярпелі. Выбух учыніў тэрарыст-смяротнік, які быў чальцом "Ісламскай дзяржавы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі