Дзясяткі загінулі і сотні пацярпелі пасля выбуху на АЗС у Нагорным Карабаху

Каля АЗС выбухнула цыстэрна з бензінам

Каля АЗС выбухнула цыстэрна з бензінам / twitter.com/NEWSam

У Нагорным Карабаху ў выніку выбуху цыстэрны з бензінам, якая знаходзілася побач з АЗС, загінулі дзясяткі і пацярпелі сотні чалавек, паведамляе рэсурс "Навіны Арменіі".

У медустановы з апёкамі рознай ступені дастаўленыя 290 чалавек. Асноўная частка пацярпелых знаходзіцца ў Рэспубліканскім медцэнтры. "На жаль, жыцця семярых пацыентаў не ўдалося выратаваць — яны памерлі ў бальніцы", — кажуць у Інфаштабе Нагорнага Карабаха. Акрамя таго, дзясяткі пацярпелых ад выбуху застаюцца ў вельмі цяжкім стане

Паведамляецца таксама, што ў Бюро судова-медыцынскай экспертызы даставілі 13 неапазнаных целаў, некаторыя моцна абгарэлі. З іншага боку ёсць шмат заяў аб зніклых без вестак.

Нагадаем, тысячы армян, якія дагэтуль пражывалі ў Нагорным Карабаху, пакідаюць свае дамы і перабіраюцца ў Арменію. Сыход пачаўся пасля заявы Азэрбайджана аб усталяванні кантролю над рэгіёнам. Людзі баяцца этнічных чыстак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі