Дзяўчына пахвалілася тушшу са збітага "Боінга" (фота)
Жыхарка ўкраінскага горада Тарэз, які кантралюецца тэрарыстамі, проста ўзарвала інтэрнэт сваім цынічным учынкам.
Як вядома, у гэтым раёне быў збіты пасажырскі самалёт, загінулі амаль 300 чалавек. Адразу ж былі зафіксаваныя факты марадзёрстваў. Аднаму з камандзіраў тэрарыстаў давялося выдаваць загад аб здачы знойдзеных каштоўнасцяў.
Дзяўчына з Тарэза змясціла ў Instagram здымак з тушшу, якая належыла адной з пасажырак самалёта. "Туш з Амстэрдама, а дакладней з поля, ну вы зразумелі", — напісала яна. Калі з'явіліся шматлікія каментары абураных людзей, яна выдаліла старонку з сацсеткі, інфармуе сайт facenews.ua.