Экс-амбасадар Ігар Ляшчэня прапануе стварыць рух "Я — грамадзянін"

Экс-амбасадар Ігар Ляшчэня прапануе стварыць рух "Я — грамадзянін"

Былы амбасадар Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня выступіў з ініцыятывай стварэння руху "Я — грамадзянін". Пра гэта ён абвясціў у адмысловым відэазвароце.

Дыпламат падкрэсліў, што падзеі 9 жніўня паклалі водападзел паміж уладай і грамадствам у Беларусі.

"Для большасці беларусаў легітымнасьць новай улады з'яўляецца рытарычным пытаннем. Падрыхтаваная ў абстаноўцы сакрэтнасці Інаўгурацыя прэзідэнта пацвярджае, што і сама ўлада разумее гэта. І тым не менш, з гэтай уладай як з рэальным і пакуль яшчэ моцным апанентам размаўляць трэба. Нам не хапае створанага ў строгай адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам шырокага грамадскага руху, які мог бы сказаць сваё важкае слова і пра расследаванне катаванняў і здзекаў, і пра будучыню Беларусі, уключаючы рэформу дзяржаўнага ладу", — мяркуе Ляшчэня.

У стварэнні руху ён разлічвае на водгук неабыякавых грамадзян, юрыстаў, людзей, якія маюць досвед кіравання, дэпутатаў усіх узроўняў. 

Ляшчэня стаў першым з беларускіх дыпламатаў, якія адкрыта асудзілі гвалт сілавікоў супраць мірных грамадзян. Аляксандр Лукашэнка зняў яго з пасады амбасадара, а таксама пазбавіў дыпламатычнага статусу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі