Экс-брамніка нацыянальнай зборнай Беларусі Хамутоўскага прызналі палітвязнем

Васіль Хамутоўскі / pressball.by
Васіль Хамутоўскі / pressball.by

Беларускія праваабаронцы дадалі ў спіс палітзняволеных 18 чалавек. Гэта — Алег Швайко, Мікалай Арцюхоў, Дзмітрый Буйвідовіч, Фёдар Парэцкі, Алег Давыдзенка, Наталля Давыдзенка, Анастасія Чумак, Дзмітрый Бераснеў, Сяргей Чарэшка, Максім Пучынскі, Аляксандр Цыганкоў, Андрэй Жук, Марыя Жук, Дзмітрый Ляўчук, Ілля Дубень, Андрэй Бясько, Васіль Хамутоўскі і Рыгор Васількоў. Яны праходзяць па артыкуле "Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Іх справы праваабаронцы лічаць палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення гэтых людзей.

У спісе — доктар біялагічных навук Давыдзенка са сваёй жонкай. Хамутоўскі — футбольны трэнер, былы брамнік нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі. У 2020-м ён асудзіў гвалт сілавікоў, падпісаўся пад патрабаваннем сумленных выбараў. Быў аштрафаваны за ўдзел у пратэстах. Потым Васіль Хамутоўскі выехаў з Беларусі, працаваў у Саудаўскай Аравіі, Украіне, Румыніі. Яго затрымалі 30 верасня пасля вяртання на радзіму. Спачатку быў адміністрацыйны арышт, а пасля пачалі крымінальную справу. 28 снежня ў судзе Ленінскага раёна Мінска пачнецца суд над Хамутоўскім.

У Беларусі налічваецца ўжо 1456 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі