Прызначаная дата суда над экс-футбалістам зборнай Васілём Хамутоўскім

Васіль Хамутоўскі / by.tribuna.com
Васіль Хамутоўскі / by.tribuna.com

28 снежня ў судзе Ленінскага раёна Мінска пачнецца суд над экс-футбалістам  зборнай Беларусі і трэнерам Васілём Хамутоўскім, паведамляе "Вясна".

Працэс будзе весці суддзя Таццяна Шоцік. Спартоўца вінавацяць у "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 КК).

У 2020-м Хамутоўскі асудзіў гвалт сілавікоў, падпісаўся пад патрабаваннем сумленных выбараў. Быў аштрафаваны за ўдзел у пратэстах. Потым ён выехаў з Беларусі, працаваў у Саудаўскай Аравіі, Украіне, Румыніі. Затрымалі спартоўца 30 верасня пасля вяртання на радзіму. Яму прысудзілі 13 сутак за перасылку матэрыялаў з "экстрэмісцкага" тэлеграм-канала, а потым пачалі крымінальную справу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі