Экс-кандыдата Казакевіча аштрафавалі на 510 рублёў
Мінскі раённы суд 18 лістапада аштрафаваў на 510 рублёў (20 базавых велічынь) абаронцу Курапатаў, экс-кандыдата ў дэпутаты Змітра Казакевіча, перадае Радыё "Свабода".
Пасля шэся на Дзяды 3 лістапада Казакевіч з групай актывістаў пайшоў у рэстаран "Поедем поедим". Па словах Казакевіча, яны збіраліся правесці сустрэчу кандыдата з выбарцамі. Але ахова і адміністрацыя рэстарана не пусцілі іх. Адбылася сутычка, пасля якой міліцыя забрала Казакевіча і актывістаў. Па дарозе ў пастарунак міліцыянты збілі кандыдата (у суд ён прынёс медыцынскую даведку пра цялесныя траўмы). Праз дзень выбаркам пазбавіў яго мандата.
На судзе Казакевіч сведчыў, што ахова рэстарана першай пачала ўжываць фізічную сілу. Адміністрацыя рэстарана перакладвала віну на актывістаў. Суддзя прыняў бок адміністрацыі рэстарана і аштрафаваў Казакевіча..
Раней за тыя ж парушэнні былі аштрафаваныя Дзяніс Урбановіч (1657,5 рубля), Валер Рабцаў і Віталь Трыгубаў (па 1020 рублёў), Максім Урбановіч (510 рублёў). Непаўналетні актывіст Іларыён Т. атрымаў папярэджанне ад камісіі па справах непаўналетніх Маскоўскага райвыканкаму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.