Экс-міністр лясной гаспадаркі ў поўным аб'ёме прызнаў віну ў хабарніцтве

Віталь Дрожжа ў судзе / БЕЛТА
Віталь Дрожжа ў судзе / БЕЛТА

Экс-міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа цалкам прызнаў віну ў хабарніцтве, перадае БЕЛТА.

Чыноўнік заявіў, што паддаўся спакусе і праявіў слабасць, не апраўдаўшы аказанага яму высокага даверу. Дрожжа дадаў, што ён раскайваецца. Таксама на судзе стала вядома, што ён напісаў яўку з павіннай і дапамагаў следству.

Справу экс-міністра разглядаюць у Мінскім гарадскім судзе. Паведамляецца, што ў 2020 годзе ён дамовіўся з заснавальнікам і дырэктарам замежнай кампаніі пра набыццё ў інвестара сушыльных комплексаў. За гэта Дрожжа атрымаў хабар.

Грошы перадавалі часткамі, прычым у схему былі ўцягнутыя неабазнаныя пра злачынства работнікі, а таксама сястра экс-міністра. Дрожжа паспеў атрымаць 30 тысяч долараў — часткамі па 10 тысяч. Чацвёртую долю хабару ён не атрымаў, бо сястра забылася грошы дома. У красавіку 2022 года грошы ў яе былі канфіскаваныя.

Віталя Дрожжу знялі з пасады міністра 5 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі