Экс-прэм'ер Каталоніі Карлес Пучдэмон агучыў умовы вяртання ў Іспанію

Экс-прэм'ер Каталоніі Карлес Пучдэмон агучыў умовы вяртання ў Іспанію

Экс-прэм'ер Каталоніі Карлес Пучдэмон правёў сваю першую прэс-канферэнцыю ў выгнанні. Напярэдадні, 30 кастрычніка, палітык пакінуў Іспанію і з'ехаў у Бельгію, не чакаючы выстаўлення абвінавачанняў з боку Мадрыда. 

Тым часам генпракурор Іспаніі ў панядзелак падаў у суд на 20 каталонскіх кіраўнікоў, якія былі адхіленыя ад улады (у тым ліку і на Карлеса Пучдэмона). Іх абвінавачваюць у мецяжы і растраце дзяржаўных сродкаў.

Пучдэмон заявіў, што не будзе прасіць палітычны прытулак і што працягне працаваць на карысць Каталоніі "на волі і ў бяспецы", паведамляе Associated Press.

Каталонскі лідар падкрэсліў, што не ведае, колькі будзе знаходзіцца ў Бельгіі, але цяпер гэта неабходна: "Сітуацыя развіваецца кожны дзень. Тут нам гарантаванае выкананне правоў, і мы можам выканаць нашы абавязальніцтвы".

Экс-прэм'ер Каталоніі Карлес Пучдэмон агучыў умовы вяртання ў Іспанію
Карлес Пучдэмон. Фота: AP.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі