Экс-супрацоўнік банка скраў грошы з банкамата

Экс-супрацоўнік банка скраў грошы з банкамата

2 траўня аператыўнікі ўпраўлення "К" ГУУС Мінгарвыканкама і Цэнтральнага РУУС затрымалі 37-гадовага мінчука. Мужчына спрабаваў скрасці грошы з банкамата ў сталіцы і быў затрыманы на месцы злачынства. Як паведамляе ў Telegram-канале прэс-служба МУС, здабыча зламысніка склала каля 1400 рублёў.

Паводле інфармацыі аператыўнікаў, раней мужчына працаваў у адным з мінскіх банкаў. Выкарыстоўваючы спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне, ён атрымліваў доступ да сістэмы кіравання банкаматам, якая выгружае наяўныя грошы.

Цяпер праваахоўнікі правяраюць, ці не краў мужчына грошы з іншых банкаматаў. 

На затрыманага пачалі крымінальную справу. 

Экс-супрацоўнік банка скраў грошы з банкамата
Мінчук скраў грошы з банкамата / прэс-служба МУС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі