Экспарт прадуктаў харчавання з Беларусі ў ЕC вырас на 45%

Прадуктаў сталі больш адгружаць і ў іншыя краіны / Ілюстрацыйнае фота sb.by​
Прадуктаў сталі больш адгружаць і ў іншыя краіны / Ілюстрацыйнае фота sb.by​

Пастаўкі беларускіх харчовых тавараў у Еўраcаюз выраслі з пачатку года на 44,6%, паведамляе "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Аляксея Багданава.

У выніку экспарт прадуктаў харчавання ў краіны ЕС дасягнуў 320 мільёнаў долараў.

Пастаўкі харчавання павялічыліся і ў іншыя краіны. Так, экспарт прадуктаў харчавання ў Расію вырас на 7,8% да ўзроўню 9 месяцаў мінулага года (3,4 мільярда долараў), у Кітай — на 35,5% (250 мільёнаў долараў).

За студзень-верасень экспарт беларускага харчавання агулам склаў 4,7 мільярда долараў і вырас у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года на 12,6%. Да 2025 года ўлады плануюць павялічыць пастаўкі да 7 мільярдаў долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі