Эксперт пра "каменданцкую гадзіну" ў Бераставіцы: Гэта апраўдана

Эксперт пра "каменданцкую гадзіну" ў Бераставіцы: Гэта апраўдана

Ад пачатку тыдня інфармацыйныя рэсурсы і сацсеткі разрываюцца ад апісання "жахаў", якія напаткалі жыхароў Вялікай Бераставіцы і вакольных вёсак. Людзі расказваюць, што ў невялікім гарадку фактычна ўведзеная каменданцкая гадзіна, мясцовых жыхароў просяць лішні раз не выходзіць на двор, а на яшчэ на цэлыя тры дні абмежавалі гандаль алкаголем. Кашмар. Моладзь і гродзенскія журналісты выкладаюць у сацсеткі фота са свежымі блокпостамі, усталяванымі на пад'ездах да гарадка. Вайскоўцы правяраюць у падазроных асобаў дакументы і суха тлумачаць — вучэнні ідуць.

Праўда, не ўсе жыхары Вялікай Бераставіцы і ваколіцаў настолькі ўражаныя. Супрацоўніца пошты ў Паплаўцах (вёска за тры км ад Бераставіцы) расказвае Еўрарадыё, што ў прынцыпе ўсё спакойна ў ваколіцы і ніякія ракеты над галовамі не лётаюць:

"Я нічога такога не чула. У нас не лётаюць. Вось нада мной не лётаюць ракеты. Магчыма, недзе некага памежнікі спынілі, дагледзелі. У нас спакойна ўсё".

Эксперт пра "каменданцкую гадзіну" ў Бераставіцы: Гэта апраўдана
Блокпост у ваколіцах Вялікай Бераставіцы. Фота svaboda.org

Ваенны эксперт Аляксандр Алесін тлумачыць, што незвычайныя падзеі ў Вялікай Бераставіцы зусім не такія страшныя і незразумелыя, як можа падавацца і як пішуць у сацсетках. Своеасаблівая "каменданцкая гадзіна" і просьбы лішні раз не выходзіць на двор — хутчэй перастрахоўка, чым рэальная пагроза. Вайскоўцы — таксама людзі і могуць банальна прамахнуцца... кіламетраў гэтак на шэсць:

"Падчас стральбы персанал можа дапусціць памылку. Памятаю, на адных вучэннях быў момант, калі артылерысты няправільна ўсталявалі прыцэл, і снарад выйшаў на шэсць кіламетраў за межы палігона. І выбухнуў побач са статкам кароваў, напалохаў пастуха. Так што такія меры, у прынцыпе, апраўданыя, калі ў раёне адбываюцца баявыя стрэльбы. З выкарыстаннем баявой зброі і боепрыпасаў", — расказвае эксперт.

Эксперт пра "каменданцкую гадзіну" ў Бераставіцы: Гэта апраўдана
Адна з "вайсковых" аб'яваў. Фота svaboda.org
Эксперт пра "каменданцкую гадзіну" ў Бераставіцы: Гэта апраўдана

Расія пераводзіць войскі да мяжы з Беларуссю. Што гэта значыць? (карта)

3 чэрвеня расійскае інфармацыйнае агенцтва "Інтэрфакс" паведамляе, што групоўка войскаў на заходнім напрамку будзе ўзмоцненая дзвюма брыгадамі ў сувязі з "актыўнасцю блока НАТА".

Навошта тады праводзіць вучэнні настолькі блізка ад даволі вялікага населенага пункта? Уся справа ў тым, што ў Беларусі ў прынцыпе няма палігонаў, значна аддаленых ад месца рассялення людзей. Выключэнне — хіба авіяцыйны палігон сярод палескіх балотаў, аднак яго магчымасці абмежаваныя, там можна выпрабаваць далёка не ўсе віды зброі. Таму ў Беларусі існуюць палігоны, на тэрыторыі якіх нават раскіданыя хутары і вёскі. Для іх жыхароў бераставіцкія прыгоды — звычайная справа.

Аляксандр Алесін гаворыць, што для такіх выпадкаў нават існуе спецыяльна распрацаванае заканадаўства, якое дазваляе вайскоўцам абмяжоўваць права грамадзян на перамяшчэнне і яшчэ шмат што:

Эксперт пра "каменданцкую гадзіну" ў Бераставіцы: Гэта апраўдана

Такая практыка апраўданая. Існуе заканадаўства, якое дазваляе гэта ўсё рабіць. Вучэнні адбываюцца ўначы, прыцэльная стральба вядзецца таксама ўначы з прымяненнем прыбораў начнога бачання. І магчымыя памылкі

Аляксандр Алесін, вайсковы эксперт

Вучэнні з баявымі стрэльбамі ў ваколіцах Вялікай Бераставіцы, як мяркуецца, працягнуцца да канца тыдня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі