Эксперт: у беларускіх банкаў неўзабаве ўтворацца валютныя лішкі

Эканаміст Сяргей Жбанаў лічыць, што ў сувязі з забаронай на валютнае крэдытаванне насельніцтва ў беларускіх банкаў неўзабаве ўтворацца валютныя лішкі. Зараз банкі тэрмірова пераарыентоўваюцца на выдачу рублёвых крэдытаў. Цалкам магчыма, што паралельна з “лішнімі” доларамі і еўра банкі будуць адчуваць недахоп беларускіх рублёў, і тады Нацбанку правядзе рэфінансаванне, мяркуе эксперт: Сяргей Жбанаў: “Усё ня так ужо і дрэнна: мне здаецца, што калі ў нейкіх банкаў утворацца валютныя лішкі, яны могуць спакойна рэфінансавацца пад заклад сваіх валютных рэсурасў у межах тых жа swop-аперацый, а Нацбанк дасць ім рублёвыя крэдыты”.

Такім чынам, маса беларускіх рублёў на крэдытным рынку павялічыцца. Гэта, у сваю чаргу, у будучым паспрыяе паніжэнню крэдытнай стаўкі, мяркуе Сяргей Жбанаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі