Эксперт: Забараніць сацсеткі ― гэта шлях аўтарытарызму

Эксперт: Забараніць сацсеткі ― гэта шлях аўтарытарызму

Блакіроўка сацыяльных сетак “Вконтакте” і “Аднакласнікі” адмысловым загадам прэзідэнта Украіны ― неапраўданы крок. Такую думку ў размове з Еўрарадыё выказаў украінскі кансультант і трэнер па інфармацыйнай бяспецы Мікалай Касцініян.

Касцінян: “Гэта дрэнны шлях. Забараніць тое, што нам не падабаецца ― гэта шлях несвабоды і аўтарытарызму. Калі вайскоўцы выкладваюць фотаздымкі, дзе бачныя перамяшчэнні, то гэта небяспечна для іх. А калі падлеткі дзеляцца меркаваннямі ці нехта слухае музыку, незразумела, чым гэта для іх небяспечна”.

На думку Мікалая Касціняна, з выкананнем такога ўказа ўзнікнуць праблемы, бо дагэтуль нічога ў такіх маштабах ва Украіне не блакавалі. А карыстальнікі могуць навучыцца абыходзіць блакіроўку, калі нават яе змогуць наладзіць.

Раней, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў указ, па якім правайдары мусяць заблакаваць доступ да расійскіх сацыяльных сетак, а таксама да сервісаў mail.ru і yandex.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі