Экспертаў АБСЕ не пускаюць да абломкаў “Боінга-777”

Ім замінаюць прадстаўнікі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі. Як перадае карэспандэнт рускай службы ВВС з месца падзеяў, спачатку ўзброены аўтаматам баявік заявіў, што ў яго загад машыны АБСЕ не прапускаць. “Толькі пешшу і толькі па дарозе. На поле ніхто не выходзіць!” — паведаміў узброены чалавек.

Прадстаўнікі АБСЕ спачатку заявілі, што “пагадненне аб допуску не выконваецца”, і вярнуліся ў машыны. Аднак потым выйшлі і пасля непрацяглага абмеркавання рушылі да месца крушэння пешшу.

Інспектарам дазволілі прайсці прыкладна палову шляху, але да асноўных абломкаў не дапускаюць. Уздоўж дарогі стаяць аўтаматчыкі.

Большасць целаў загінулых запакавалі ў пластыкавыя мяхі. Многіх ужо адвезлі.

Яшчэ ў суботу раніцай — то бок на трэці дзень пасля катастрофы — целы заставаліся ляжаць побач з абломкамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі