Эксперты ААН пацвердзілі хімічную атаку ў Сірыі

Кіраўнік ААН, як перадае РБК, заявіў наступнае: "Гэта ваеннае злачынства і сур'ёзнае парушэнне міжнароднага права. Вынікі маштабныя і бясспрэчныя. Факты кажуць самі за сябе".



Інспектары прыйшлі да высновы, што ў раёне Дамаска 21 жніўня былі выкарыстаныя ракеты класа "зямля-зямля", якія змяшчаюць нервова-паралітычны газ зарын. У справаздачы гаворыцца, што ракеты ляцелі з паўночнага ўсходу, аднак звестак пра дакладнае месца іх запуску няма і не называецца бок, які іх запусціў. Раён хімічнага нападу знаходзіцца пад кантролем паўстанцаў.



На фрагментах некаторых выкарыстаных ракет ёсць надпісы на кірыліцы. Пра гэта распавяла крыніца тэлеканала CNN, спасылаючыся на даклад.



Паўстанцы і іх заходнія і арабскія саюзнікі ўскладаюць віну за атаку на рэжым Башара Асада. Урад Сірыі настойвае, што хімічную зброю ўжылі мяцежнікі.



Фота — un.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі