Элітныя каноплі малады чалавек гадаваў у шафе

Плантацыю канопляў знайшла міліцыя ў кватэры па праспекце Перамогі ў Віцебску. Яе стварыў малады чалавек, жыхар кватэры. Уся лабараторыя месцілася ў шафе, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска. Хлопец зладзіў у шафе сістэму аўтаматычнай вентыляцыі і паліву. З атрыманага ўраджаю ён рабіў марыхуану — для сябе і для знаёмых. Цяпер таленавітага агранома будуць судзіць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі