"Энергетык-БДУ" абыграў "Славію", адзіны гол забіў Абдзіхолікаў
Бабір Абдзіхолікаў / Трыбуна
У пятніцу стартаваў 25-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Адбылася змена лідара — замест мінскага "Дынама" турнірную табліцу ачоліў салігорскі "Шахцёр".
"Шахцёр" разграміў у гасцях "Віцебск" (5:0), мінскія дынамаўцы ўпусцілі перамогу ў матчы з "Тарпеда-БелАЗ" (2:2), "Арсенал" згуляў унічыю з "Мінскам" — 0:0.
"Энергетык-БДУ" ў Мазыры абыграў "Славію" — 1:0. Адзіны гол забіў легіянер з Узбекістана Бабір Абдзіхолікаў. У яго гэта ўжо 21 забіты мяч у першынстве, ён найлепшы бамбардзір.
У чэмпіянаце лідыруе "Шахцёр" — 49 ачкоў, у "Энергетыка-БДУ" і мінскага "Дынама" па 48 ачкоў, у "Іслачы" і БАТЭ — па 43.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.