EPAM канчаткова сышоў з Расіі

Офіс EPAM / Reuters

Офіс EPAM / Reuters

Распрацоўшчык праграмнага забеспячэння EPAM прадаў сваю расійскую юрыдычную асобу ТАА "Эпам Сістэмз" мясцовай групе "Рэксофт", піша "Інтэрфакс".

Угода адбылася 2 жніўня. Пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны кіраўніцтва EPAM заявіла пра намер сысці з расійскага рынку. Пакупнік — кампанія "Рексофт" (Reksoft) — займаецца ў Расіі распрацоўкай лічбавых рашэнняў для многіх сфер, у тым ліку фінансавага і дзяржсектара, рытэйлу, транспарту, лагістыкі і медыя. Паводле звестак на жнівень 2022 года, 20% гэтай кампаніі належыць структуры "Інтэрроса" Уладзіміра Патаніна.

Юрасоба EPAM ў Расіі была зарэгістраваная ў 2001 годзе. Летась расійская дачка EPAM спрацавала ў страту, якая склала 3 млрд расійскіх рублёў (больш за 32 мільёны долараў). А ў даваенным 2021 годзе кампанія мела прыбытак у 5,5 млрд рублёў.

EPAM окончательно ушел из России

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі