Ермакова: Нацбанк не адновіць валютнае крэдытаванне фізічных асобаў

Пра гэта старшыня Нацбанку Надзея Ермакова паведаміла ў сераду на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Яна адзначыла, што існуе тэарэтычная магчымасць вяртання да разгляду гэтага пытання праз 1-2 гады.

"Нам валюта патрэбная для іншых мэтаў", — цытуе словы старшыні Нацбанку "Интерфакс-Запад".

У той жа час Надзея Ермакова сцвярджае, што ў бліжэйшы час дзяржаўныя банкі прымуць рашэнне наконт зніжэння ставак па іпатэчных крэдытах для асобаў, зарэгістраваных у мясцовых органах улады ў якасці тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі