ЕС не плануе накіроўваць назіральнікаў на беларускі рэферэндум

На ўчастку для галасавання /  Еўрарадыё
На ўчастку для галасавання /  Еўрарадыё

Еўрасаюз не будзе накіроўваць назіральнікаў у Беларусь на канстытуцыйны рэферэндум, паведамляе агенцтва "РИА Новости" са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка еўрапейскай знешнепалітычнай службы Піцера Стана.

"Беларускія ўлады не запрасілі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ разгарнуць місію па назіранні ў Беларусі. ЕС, са свайго боку, таксама не плануе накіроўваць нейкую афіцыйную місію па назіранні за галасаваннем", — сказаў Стана.

Пры гэтым грамадзяне ЕС, па яго словах, могуць прыняць удзел у назіранні за беларускім рэферэндумаў  "у сваёй асабістай якасці". У ЕС будуць назіраць за працэсам дыстанцыйна — плануюць адсочваць развіццё падзей і да рэферэндуму, і ў дзень галасавання. Па выніках, "адпаведна адрэагуем", сказаў Стана.

Раней кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Ігар Сяргеенка казаў, што прыехаць і папрацаваць на рэспубліканскім рэферэндуме ў якасці назіральнікаў выказалі жаданне парадку 30 грамадзян ЕС. У якасці міжнародных назіральнікаў на рэферэндум, па яго словах, таксама запрошаныя прадстаўнікі ад СНД і ШАС.

Сціплая прысутнасць міжнародных назіральнікаў — не адзіная адметная асаблівасць гэтай кампаніі. Беларускія ўлады вырашылі не адкрываць выбарчыя ўчасткі за мяжой, такім чынам пазбавілі права выказацца беларускіх грамадзян, якія жывуць замежжам. Акрамя таго, Цэнтрвыбаркам засакрэціў спісы сябраў выбарчых камісій — як патлумачылі ў ЦВК "у мэтах бяспекі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі