ЕС пачаў тэхнічныя перамовы з Беларуссю наконт рэпатрыяцыі мігрантаў

ЕС пачаў тэхнічныя перамовы з Беларуссю наконт рэпатрыяцыі мігрантаў

Знешнепалітычная служба Еўрасаюза пачала тэхнічныя перамовы з афіцыйным Мінскам наконт рэпатрыяцыі мігрантаў. У тым ліку перамовы вядуцца з МЗС Беларусі. Пра гэта ў панядзелак паведаміў прадстаўнік знешнепалітчнай службы Пэтэр Стана.

"Мы наладзілі кантакты з Беларуссю, вярхоўны прадстаўнік [ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль] ужо двойчы за апошнія дні праводзіў перамовы з кіраўніком МЗС Беларусі [Уладзімірам Макеем]. Кансультацыі вядуцца і на іншых узроўнях",перадае ТАСС словы дыпламата. Акрамя таго, Еўракамісія падтрымлівае кантакты на экспертным узроўні "з Беларуссю і гуманітарнымі арганізацыямі ААН".

Адзіная мэта такіх перамоваў — паспрыяць бяспечнай рэпатрыяцыі людзей, якія апынуліся на мяжы Беларусі і краін ЕС, дадў Стана.

Міграцыйны крызіс на беларуска-літоўскай і беларуска-польскай мяжы цягнецца з вясны 2021-га. Асабліва сітуацыя на беларуска-польскай мяжы абвастрылася з 8 лістапада, калі на мяжы саралося некалькі тысяч мігрантаў. Перыядычна яны спрабуюць штурмаваць мяжу Польшчы. На апублікаваных відэа бачна, што за імі стаяць узброеныя беларускія сілавікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі