З "чорнага спісу" Еўрасаюза выключылі трох рэктараў ВНУ
А таксама дырэктара аднаго каледжа.
З "чорнага спісу" Еўрасаюза выключылі пяць кіраўнікоў беларускіх навучальных установаў.
Гэта рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей Абламейка, рэктар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута Тамара Алпеева, рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Міхаіл Батура, а таксама дырэктар Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа Генадзь Падгайскі. Таксама са спісу выключаная дырэктарка Талькаўскай Сярэдняй школы Наталля Меркуль.
Пра скарачэнне спісу беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі ЕС, стала вядома 3 жніўня. Са спісу выключылі адразу 24 чалавекі.
ЕС выключыў з "чорнага спісу" 24 беларускіх чыноўнікаў
Фота: belapdi.org