Еўра-2020: дацкі футбаліст страціў прытомнасць, матч перапынілі

Футбалісты і лекары каля Эрыксена / Reuters
Футбалісты і лекары каля Эрыксена / Reuters

Футбаліст зборнай Даніі Крысціян Эрыксен страціў прытомнасць падчас матчу супраць зборнай Фінляндыі. Лекары спрабавалі аказаць яму дапамогу прама на месцы, у тым ліку непрамым масажам сэрца.

Нягледзячы на намаганні медыкаў, Эрыксен не прыйшоў у сябе. Праз 15 хвілін 29-гадовага футбаліста аднеслі ў падтрыбуннае памяшканне. Лекары надзелі на яго кіслародную маску. Пазней яго павезлі са стадыёна на хуткай дапамозе.

Як пазней паведаміла УЕФА, Эрыксен знаходзіцца ў шпіталі, яго стан стабілізаваўся.

"Я толькі што размаўляў з бацькам Крысціяна, ён сказаў мне, што яго сын дыхае і што ён можа гаварыць", — паведаміў каля 21: 00 Марцін Шутс, агент Крысціяна Эрыксена.

Хоць першапачаткова планавалася, што матч перанясуць на 13 чэрвеня, было вырашана аднавіць яго 12 чэрвеня ў 21:30.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі