Еўрапейскі суд прыраўнаваў Uber да таксі
Еўрапейскі суд прыраўнаваў Uber да таксі. Ён пастанавіў, што Uber з'яўляецца транспартнай кампаніяй, а не службай па прадастаўленні лічбавых паслуг, якая дапамагае людзям з дапамогай электронных сродкаў устанавіць кантакт.
Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", суд адбыўся пасля рашэння ўладаў Барселоны, якія прымусілі Uber выконваць усе правілы, што датычаць гарадскіх таксі. Кіраўніцтва кампаніі сцвярджае, што рашэнне Еўрапейскага суда практычна не паўплывае на яе працу ў Еўропе. Аднак эксперты мяркуюць, што гэтая справа можа мець сур'ёзныя наступствы.