Еўрапейскія фірмы гандлююць з Крымам у абыход санкцыяў

Еўрапейскія фірмы гандлююць з Крымам у абыход санкцыяў

Еўрапейскія кампаніі працягваюць гандаль з Крымам не зважаючы на сакцыі ЕС, а караблі пад еўрапейскімі сцягамі заходзяць у парты паўвострава. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на расследаванне Цэнтра па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP).

Па звестках OCCRP, за апошнія два гады, пакуль дзейнічаюць еўрапейскія санкцыі, у крымскія порты зайшлі 24 караблі са сцягамі краін ЕС, 43 караблі, зарэгістраваныя ў Еўрасаюзе, а таксама 22 караблі бенефіцыяраў з ЕС.

Як прыклад журналісты назвалі карабель MS Sudkap, які належыць нямецкай кампаніі Krey Schiffahrts GmbH. Гэтае судна заходзіла ў Керч у ліпені 2014 года. Яе выканаўчы дырэктар Даніэль Грэнземан адмовіўся адказваць на пытанні журналістаў. Ён толькі паведаміў, што фірма мела сур'ёзныя праблемы за наведванне Крыма. Іншы прадстаўнік нямецкай кампаніі заявіў, што караблі нярэдка здаюць у арэнду іншым фірмам для перавозкі грузаў.

Пасольства Нямеччыны ва Украіне паабяцала высветліць, чаму нямецкі карабель заходзіў у Крым насуперак санкцыям. А вось, напрыклад, амбасада Грэцыі не стала адказваць на пытанне пра танкер Kriti, які заходзіў у Керч у чэрвені 2014 года.

Былы супрацоўнік турэцкай групы кампаній Palmali заявіў, што на караблях зусім мяняюць сцягі пры падыходзе да Крыма. Спачатку на іх вешаюць украінскі сцяг, а пасля праходжання Керчанскага праліва мяняюць яго на расійскі.

Аўтары расследавання кажуць, што ёсць і іншыя парушэнні з боку карабельных камандаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі