У Мінску ўзнагародзілі пераможцаў фэста AD.NAK (фота)

Вынікі фэсту беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK аказаліся прыемнымі і для Еўрарадыё. Наш фэст-падвядзенне музычных вынікаў 2012 года “Даём Рады” атрымаў другое месца сярод “Грамадска значных праектаў”, а флэш-гульня “Не прапусці мядзведзікаў-дэсантнікаў” — трэцяе ў намінацыя “Інтэрактыўная рэклама”.

Прычым, у “рэкламе” нас абышла толькі Вольга Кузьміч з забаўлянкай "Авантурысты", бо першага месца нікому не прысудзілі. А пераможцам ў “Грамадска значных праектах” стаў сайт pashtouka.org Андрэя Кіма.

Журы конкурсу ўвогуле вельмі жорстка ацэньвала пададзеныя працы. У большасці намінацый яны абралі толькі другія ды трэція месцы. Заявак, вартых гран-пры, аказалася увогуле толькі дзве. У намінацыі “Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект” вышэйшая ўзнагарода дасталася “Шляхетная парцаляна ручнога вырабу KARALI”, аўтарства Галіны Яшчанка ды Вольгі Раманюк. А ў намінацыі "СМІ альбо медыя-праекты" за праект “Край.BY” гран пры забраў Зміцер Бейнарт-Саладуха і ТАА "ПАН-студыя".

“Гэта першае гран-пры ў нашым жыцці, у жыцці ПАН-студыі, — караценька дзякуе за прызнанне Зміцер Бейнарт-Саладуха і хутка мяняе тэму. — А дакладна не менш прыемнае і выбітнае ў гэты дзень тое, што ў вядучага цырымоніі ўзнагароджання, а таксама ў твару праекта “Край.BYПаўла Харланчука сёння дзень нараджэння!”

Бясспрэчным лідарам фестывалю AD.NAK становіцца Вольга Кузьміч. Яна павезла дамоў адразу дзевяць дыпломаў.

“Напэўна, таму, што я заўсёды раблю рэчы з нейкім сацыяльным мэсаджам, — спрабуе знайсці ўласны сакрэт поспеху Вольга Кузміч. — Я лічу, што калі ёсць талент маляваць, то трэба думаць, як праз мастацтва прыцягваць увагу да пэўных грамадскіх праблем. Таму мае працы перамагаюць на AD.NAK пераважна ў намінацыях “Сацыяльная рэклама”, “Грамадска значныя праекты”, “Сацыяльна арыентаваныя праекты”… Да таго ж, я заўсёды стараюся рабіць так, каб хоць крышачку, але кранала за жывое”.

Вольга атрымала яшчэ і адмысловую ўзнагароду ад Кіеўскага фестываля рэкламы: поўную акрэдытацыю на ўкраінскі фэст у 2014 годзе. Пакуль яна яшчэ не да канца разумее што гэта і як сябе там паводзіць, але прызнаецца, што наладка на перамогу ўжо пачалася. Маўляў, гэта азарт, цікава жа як адрэагуюць на беларускую тэматыку замежнікі!

Каторы год запар уражанне ад фестывалю псуецца выключна тэхнічнымі накладкамі. Дакладней адной: відэапраекцыя ніяк не жадае запускацца ў час, а часта яшчэ і да абвяшчэння вядучымі адкрывае пераможцу. Сёлета дадаўся яшчэ адзін дзіўны і непрыемны момант. Падаецца, што больш за палову пераможцаў папросту не выйшлі за ўзнагародамі. Прычым, яны былі на самой цырымоніі, але бавілі час ва ўнутраным дворыку пад адкрытым небам, не зважаючы на тое, што адбываецца ў зале.

“Сёлета мы сабралі 314 прац ад больш чым 100 ўдзельнікаў, — падводзяць вынікі фэсту арганізатары Ніна Шыдлоўская і Сяргей Скараход. — І гэта не на пустым месцы, бо цікаўнасць да беларускамоўнай рэкламы вельмі моцная і яна павялічваецца! Вынікі апытання, якое мы праводзілі, паказваюць, што дзесьці год-паўтара таму толькі 37,2 % жадалі бачыць больш беларускамоўнай рэкламы, сёння гэтая лічба — без малага 60%”.

Пераможцы:

Намінацыя “Інтэрактыўная рэклама”

Паднамінацыя “Web-сайт (micro-сайт, web-сайт выкананыя для кампаніі, брэнда альбо прадукта, некамерцыйнага праекта, у тым ліку, прома-сайт)”

3 месца:

Праца “Адмова”, аўтар: Iнтэрактыўнае агенцтва “Aguru”

2 месца:

Праца “Сайт-візітоўка альманаха “Сівер”, аўтар: Яўген Барышнікаў.

Паднамінацыя “Вірусная рэкламная кампанія”

3 месца:

Праца “Digital Dranik”, аўтар: Група НЭФ

Праца “Адмова”, аўтар: Iнтэрактыўнае агенцтва “Aguru”.

Паднамінацыя “Іншая інтэрактыўная рэклама і лічбавыя рашэнні, якія не могуць увайсці ў пералічаныя катэгорыі (гульні, інтэрактыўныя паштоўкі, дадаткі для смартфонаў і інш.”

3 месца:

Гульня “Не прапусці мядзведзікаў-дэсантнікаў! Аўтар: Euroradio.fm

2 месца:

Забаўлянка “Авантурысты”, аўтар: Вольга Кузьміч

Намінацыя Грамадска значныя праекты

3 месца:

Праект “Захапленні. Сезон першы”, аўтары: Ганна Трубачова (журналісцкае агенцтва “Таранціны і сыны”) для грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Праект “Кінаконг”, беларускамоўныя трэйлеры, аўтар: Андрэй Кім

Праект “Мір і Нясвіж. Адноўленыя для будучыні”, выдавецтва “РЫФТУР”

2 месца:

Праект “Музычная прэмія “Даём рады”, Euroradio.fm

Праект “Музейныя лабірынты”, аўтар: агенцтва “АГТ-Беларусь”

1 месца:

Праект pashtouka.org, аўтар: Андрэй Кім.

Намінацыя “Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект”

3 месца:

Серыя літаральных малюнкаў “Як чуецца — так і малюецца”, аўтар: Вольга Кузьміч, Generation.by

Праект “Шрыфтавы плакат “Верлібр”. Аўтар: Anna Bell design

Праект “Беларускія казкі на Android”, аўтар: Андрэй Дзмітранок

2 месца:

Праект “LSTR Adziennie — моладзевы стрытвэар брэнд”, аўтар: Ілля Аксёнаў

Праект “Кінаконг”, беларускамоўныя трэйлеры, аўтар: Андрэй Кім

1 месца:

Праект “Новы шрыфт “Статут”, аўтар: Дзянiс Серабракоў

Гран-пры:

Праект “Шляхетная парцаляна ручнога вырабу KARALI”, аўтары: Галіна Яшчанка, Вольга Раманюк.

Намінацыя “Тэлевізійная і кіна рэклама”:

Паднамінацыя “Рэкламны ролік”

3 месца:

Праца “Каханне”, Банк “БелВЭБ”

2 месца:

Праца “Маскі”, velcom, Рэкламнае агенцтва: Not perfect (Літва).

Паднамінацыя “Прома, прэзентацыйны, мультымедыйны ролік альбо фільм”:

3 месца:

Праца “Horad”, гурт RECHA

2 месца:

Праца “Футбол — гэта”, БАТЭ, аўтар: Антон Маманенка.

Паднамінацыя “Ролік для сеткі інтэрнэт”:

3 месца:

Ролік “Культура Паляпшае Жыццё. Віталь Гуркоў”, аўтар: ГКК “Будзьма беларусамі!”

Ролік “Культура Паляпшае Жыццё. Юля Рудзіцкая”, аўтар: ГКК “Будзьма беларусамі!”

Праца “Dranik Style”, аўтар: Група НЭФ.

Намінацыя “Рэкламныя, PR-кампаніі”:

Паднамінацыя “Event-праект (улічваючы спонсарства і карпаратыўныя мерапрыемства)”

 2 месца:

Праца “Смак беларускiх здымкаў”, аўтар: Агенцтва PRKVADRAT.

Паднамінацыя “Інтэграваная рэкламная кампанія з ужываннем двух і больш каналаў медыя (напрыклад: ТБ, друкаваная, інтэрнэт, вонкавая і інш.)”

2 месца:

Праца “Think Hyundai”, аўтар: Агенцтва TDI Group.

Паднамінацыя “PR-кампанія з ужываннем любых камунікатыўных сродкаў (навіны, рознафарматныя публікацыі, кам’юніці ў сацыяльных сетках і інш.)”:

3 месца:

Праца “Музейныя лабірынты”, аўтар: Агенцтва “АГТ-Беларусь”

Праца “Смак беларускiх здымкаў”, аўтар: Агенцтва PRKVADRAT.

Намінацыя “Сацыяльная рэклама”:

Паднамінацыя “Тэлевізійная рэклама”:

3 месца:

Праца “Неабходнасць праходжання тэста на ВIЧ”, Unisef, аўтар: Агенцтва AIDA pioneer.

Паднамінацыя “Друкаваная і вонкавая рэклама, постары, паштоўкі і інш.”:

3 месца:

Праца “Money”, аўтары: Ірына Ільчанка, Ганна Бабіцкая

Праца “Ці твая машына карова?”, аўтар: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Праца “Абмежаваны свет”, аўтар: Мікіта Шумакоў

2 месца:

Праца "Маленькі чакае вялікага сэрца", аўтар: Anna Bell design

1 месца

Праца “Не быць скотам! А быць з котам”, аўтар: Вольга Кузьміч, Generation.by

Паднамінацыя “Сацыяльна-арыентаваны праект, кампанія”:

3 месца

Праект “Музейныя лабірынты”, аўтар: Агенцтва “АГТ-Беларусь”

2 месца

Праект “Захапленні. Сезон першы”, аўтар: Ганна Трубачова (журналісцкае агенцтва “Таранціны і сыны”) для грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Праект pashtouka.org, аўтар: Андрэй Кім

1 месца

Праект “Назірай, каб быць у курсе”, аўтары: Праект “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”, Воля Кузьміч.

Намінацыя “Афіша”:

3 месца:

“Дызайн па-беларуску”, аўтары: Калацкая Кацярына, Вольга Паўлава.

Намінацыя “Друкаваная і вонкавая рэклама”

Паднамінацыя: “Рэклама ў друкаваных СМІ”

2 месца:

Ахова птушак Бацькаўшчыны, аўтар: Агенцтва Publicis Hepta Belarus.

Намінацыя “СМІ альбом медыя-праекты”:

3 месца:

Сівер. Альманах вялікай поўначы, аўтар: Яўген Барышнікаў

2 месца:

Праект “Захапленні. Сезон першы”, аўтар: Ганна Трубачова (журналісцкае агенцтва “Таранціны і сыны”), “Будзьма беларусамі!”

Праект Смак беларускiх здымкаў, аўтар: Агенцтва RKVADRAT

1 месца:

“Кінаконг”, беларускамоўныя трэйлеры, аўтар: Андрэй Кім

Гран-пры:

Край.BY, аўтар: ТАА “ПАН-студыя”, Зміцер Бейнарт-Саладуха

Конкурс падрыхтаваных канцэптаў і ідэй, якія не знайшлі практычнай рэалізацыі:

3 месца:

Праца “Айдэнтыка інфармацыйнага рэсурсу г. Масты”, аўтар: Зміцер Гупянец.

Конкурс“AD.NAK ZНЯТА ТАК!”:

Паднамінацыя “Прыгажосць”

3 месца:

Праца “У лесе лёсаў. Калі ўзнікаюць птушкі”, аўтар Ганна Гарбачэўская.

Антыпрэмія “Каша сувораўская”:

Пераможца: транспартная кампанія “Западная Губерния”, заўважыла і даслала — Вольга Запалянская.

Конкурс KALILASKA:

Пераможца: праца “Цана”, аўтары: Палынская Паліна і Валянцін Балановіч

У конкурсе ЗРАБІ ZABOR — пераможцаў няма

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі