Еўрарадыё напісала агульнанацыянальную дыктоўку без памылак (фота)
У Таварыстве беларускай мовы з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы прайшла юбілейная, 10-я па ліку, штогадовая агульнанацыянальная дыктоўка. Кіравала працэсам дэпутат і намесніца старшыні ТБМ Алена Анісім.
Разам з людзьмі абсалютна рознага ўзросту на дыктоўку рызыкнула і журналіст Еўрарадыё. Усе месцы за сталом былі занятыя, таму давялося пісаць літаральна на каленцы. Тэкст патрапіўся не цяжкі — урывак апавядання "Усмешка" Янкі Брыля.
Пісаць тэкст пад дыктоўку было няпроста, па-першае, таму, што, калі пішаш увесь час на камп'ютары, губляецца элементарны навык пісьма асадкай. Часам даводзілася ўзгадваць правілы пунктуацыі, але спадарыня Алена звычайна, калі справа не тычылася коскі, папярэджвала "вучняў", што будзе "асаблівы" знак прыпынку, ды і ўвогуле чытала вельмі выразна. Збольшага тэкст апынуўся лёгкім, пытанняў у напісанні словаў не ўзнікла. Ёсць у тэксце некалькі выпраўленняў (закрэсленыя дзве коскі і двукоссе для загалоўку), але гэта вынік самастойнай праверкі яшчэ падчас кантрольнага чытання. Згодна з арыгіналам, памылак у дыктоўцы няма :)
Вось так выглядае тэкст у арыгінале:
Усім, хто ўзяў удзел у напісанні дыктоўкі, старшыня ТБМ Алег Трусаў парадыў унікальны значак з Францыскам Скарынам. Значкі былі вырабленыя ў Вільні ў 1990 годзе і каштавалі на савецкія грошы 1 рублель 30 капеек.