Еўрасаюз сёння закрывае свае межы
17 сакавіка а 14-й гадзіне па беларускім часе Еўрасаюз для барацьбы з распаўсюдам пандэміі каранавіруса закрывае свае знешнія межы, а таксама межы ўнутры бязвізавай Шэнгенскай зоны. Пра гэта аб'явіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Еўракамісія прапанавала закрыць межы на 30 дзён. У гэты перыяд праз межы ЕС змогуць праехаць асобы, якія вяртаюцца ў краіны сталага месца жыхарства, члены сем'яў грамадзян краін Еўрасаюза, дыпламаты, а таксама медыкі і грузавы камерцыйны транспарт, паведамляе "Бі-Бі-Сі".
За апошнія суткі ў свеце заразіліся каранавірусам амаль 14 тысяч чалавек, памерлі 862. Пандэмія каранавіруса ахапіла амаль паўтары сотні краін. Колькасць заражаных у іх складае больш за 182 тысячы, памерлі 7154 чалавекі. У Беларусі афіцыйна заяўлена пра 36 выпадкаў заражэння каранавірусам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.