Еўрасаюз забараняе паліць у кафэ і на прыпынках, а Беларусь — у заапарках
А ў пяцізоркавым сталічным рэстаране нават няма асобнай залы для тых, хто не паліць Першай еўрапейскай краінай, якая забараніла курэнне ў пабах і рэстаранах, стала ў 2004 годзе Ірландыя. У дзяржаўнай антынікатынавай кампаніі тады было шмат праціўнікаў. Перш за ўсё — уладальнікі рэстаранаў, якія баяліся страціць кліентаў. Зараз жа нават найбольшыя скептыкі таксама змагаюцца з тытунёвым дымам — у ліку якіх Томі Сміт, уладальнік аднаго з ірландскіх пабаў:
Томі Сміт: "Я падумаў тады: Божа мой, гэта не пройдзе. Гэта будзе вельмі цяжка рэалізаваць. Але ў рэшце рэшт апынулася, што не. Я правёў усё жыццё з 14 гадоў у дыму, хаця сам не паліў. Затое зараз я адчуваю, што атмасфера ў рэстаране стала значна больш здаровая"
Штогод каля 19 тысяч еўрапейцаў памірае ад захворванняў, выкліканых пасіўным курэннем, нават калі самі яны ніколі не палілі. Таму ірландскую ініцыятыву па абмежаванні курэння перанялі і ўсе краіны Еўрасаюза. Сёлета забарону ўвялі нават у Грэцыі, якую называюць найбольш залежнай ад нікатыну краінай ЕС.
У Беларусі таксама існуюць пэўныя антытытунёвыя нормы — праўда, на практыцы яны не дзейнічаюць. Афіцыйна ў Мінску ёсць 4 зоны, свабодныя ад курэння: Батанічны сад, Гарадскі заапарк, парк імя Горкага і парк забаў "Дрымлэнд". Аднак курцы ў гэтых месцах адчуваюць сябе даволі свабодна, таму што ніводнай асобы дагэтуль так і не аштрафавалі. У мінскім заапарку Еўрарадыё паведамілі, што іх супрацоўнікі проста не маюць такога права:
Супрацоўніца заапарка: "Мы можам хадзіць, папярэджваць, прасіць, а штрафаваць — гэта ўжо не ў нашай юрысдыкцыі".
Тэарэтычна ў нашай краіне нельга паліць і ў іншых грамадскіх месцах: бальніцах, школах, ВНУ, памяшканнях органаў дзяржкіравання, вакзалах, аэрапортах, метро і г.д.
А вось кавярняў і рэстаранаў такая забарона не тычыцца. Таму і сталічныя ўлады гэтай праблемай не цікавяцца. Кіраўніцтва рэстарана "Патыё-піца" змагалася з дымам самастойна, аднак нічога з гэтага не атрымалася:
Супрацоўніца "Патыё-піцы": "Мы спрабавалі так зрабіць, каб увогуле забараніць курэнне, але ў нас шмат студэнтаў прыходзіць, якія паляць".
Большасць кліентаў курыць і ў рэстаране пяцізоркавага сталічнага гатэлю «Еўропа». Для тых, хто не паліць, там нават няма асобнай залы. Калі дым камусьці моцна перашкаджае, кліента могуць толькі перасадзіць далей:
Супрацоўнік рэстарана: "Перасаджваем або адпраўляем на VIP-зону, або арганізоўваем такое месца, дзе людзі, напрыклад, не кураць, калі людзі пытаюць, або мы пытаем і яны адказваюць. Але звычайна бывае, што і тыя, хто паліць, і тыя, хто не — усё разам".
Не збіраюцца абмяжоўваць свабоду тых, хто курыць, і ў сталічных рэстаранах "Дольчэ Віта" і "Порта дэль Марэ" — праўда, асобныя залы для тых, хто не паліць, там ёсць.
Здаецца, найбольш клапоцяцца пра тых, хто не курыць, улады Брэсцкай вобласці. Паводле слоў супрацоўніка рэстарана "Баварыя", паліць у іх можна толькі ў асобнай зале:
Супрацоўнік "Баварыі": "Калі ў рэстаране ёсць толькі адна зала, то курыць у ёй нельга. Калі ёсць дзве, то курыць можна толькі ў зале для тых, хто паліць".
Можа, еўрапейскія тэндэнцыі неўзабаве дойдуць і да іншых абласцей Беларусі.