Еўрасаюз занепакоены разгонам мірнай дэманстрацыі ў Мінску
Швецыя, якая цяпер старшынствуе ў Еўрасаюзе, выказала занепакоенасць у сувязі з разгонам мірнай дэманстрацыі Мінску.
Нагадаем, 16 верасня на Кастрычніцкай плошчы сталіцы было затрымана каля 35 чалавек. Яны праводзілі акцыю, прымеркаваную да 10-годдзя знікнення палітыка Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага.
Швецыя заклікала беларускія ўлады ўстрымацца ад ужывання сілы ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і забяспечыць магчымасць журналістам выконваць свае абавязкі. Таксама афіцыйны Мінск папрасілі працягнуць працу над паляпшэннем у галіне дэмакратыі і правоў чалавека.
БелаПАН