Эйсмант прапанаваў увесці крымінальны перасьлед за заклікі да санкцый

Іван Эйсмант​ / grodnonews.by
Іван Эйсмант​ / grodnonews.by

За заклікі да санкцый у дачыненні да Беларусі трэба ўводзіць крымінальны пераслед. Так лічыць старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.

"Трэба проста ўвесці крымінальны перасьлед за заклікі да санкцый у адносінах да прадпрыемстваў, роднай краіны", — падзяліўся ён сваім меркаваннем у праграме "Клуб рэдактараў" на тэлеканале "Беларусь 1".

Эйсмант таксама кажа, што ў нашай краіне мала канструктыўнай апазіцыі, з якой рэальна весці дыялог, у тым ліку журналістам. Па словах старшыні Белтэлерадыёкампаніі, тэлеканалы часта папракаюць тым, што яны не запрашаюць у студыю апанентаў улады. Эйсмант не разумее, пра што можна размаўляць, "калі на працягу 15 гадоў адно і тое ж: ідзі, ідзі, сыходзь".

Эйсмант не ведае, дзе шукаць людзей, "якія будуць змагацца за ўладу", і пры гэтым размаўляць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі