Фактчэкінг: колькі насамрэч у Беларусі людзей за рысай беднасці
У СМІ з'явілася лічба пра колькасць людзей у Беларусі, якія знаходзяцца за рысай беднасці — 559 600 чалавек. Гэтая лічба заснаваная на дадзеных з Белстата аб узроўні малазабяспечанасці насельніцтва — 5,9% і колькасці насельніцтва ў краіне — 9 мільёнаў 484,3 тысячы чалавек. Зыходзячы з гэтых дадзеных, журналісты і вылічылі дакладную колькасць бедных людзей. Аднак, аказалася, што гэтая лічба няверная.
Як патлумачылі Еўрарадыё ў Белстаце, узровень малазабяспечанасці насельніцтва заснаваны на дадзеных выбарачнага (!) абследавання. Таму нельга казаць пра абсалютныя лічбы. Гаворка можа ісці толькі пра часткі і адсоткі. Інакш атрымліваем сітуацыю, калі вялікую частку 2017 года і першы квартал 2018 года ўзровень малазабяспечанасці насельніцтва заставаўся аднолькавым — 5,9%.
Пры гэтым, колькасць насельніцтва памяншаецца, таму людзей за рысай беднасці становіцца нібыта больш. Але гэта не так. У параўнанні з першым кварталам 2017 года бедных нават стала менш.
Бюджэт пражытачнага мінімуму ў рублях
|
||||||
1.11.2016- 2017.01.31 |
1.02.2017- 2017.04.30 |
1.05.2017- 2017.07.31 |
1.08.2017- 2017.10.31 |
1.11.2017- 2018.01.31 |
1.02.2018- 2018.04.30 |
1.05.2018- 2018.07.31 |
174,52 |
180,1 |
183,82 |
197,57 |
197,81 |
199,32 |
206,58 |
Узровень малазабяспечанасці насельніцтва:
|
2017 |
2018 |
|||
I квартал |
II квартал |
III квартал |
IV квартал |
I квартал |
|
Узровень малазабяспечанасці насельніцтва |
6,0 |
5,9 |
5,9 |
5,9 |
5,9 |
Узровень малазабяспечанасці хатніх гаспадарак |
4,3 |
4,2 |
4,2 |
4,2 |
4,1 |