Фаната, які выбег на поле ў Гомелі, не затрымлівалі
Але міліцыя праводзіць праверку: чаму заўзятар выбег на поле падчас гульні мінскага "Дынама" і ФК "Гомель".
“Пакуль праверку праводзім, тут жа адначасова не прымаецца рашэнне”, — распавялі Еўрарадыё ў гомельскай міліцыі.
Нагадаем, падчас дадатковага часу ў матчы гамельчан з мінскім “Дынама” на поле выбег мужчына ў акулярах і пабег з мячом да варотаў Аляксандра Гутара.
Тым часам, міліцыянт падбег да дзядулі і вывеў яго з поля. А “Гомель” у выніку саступіў мінскім дынамаўцам з лікам 1:2 і памяняўся з імі месцамі ў турнірнай табліцы.