Фанатаў "Віцебска" на трыбунах замянілі людзі са сцягамі БРСМ

Заўзятары з аднолькавымі сцягамі на чэмпіянаце Беларусі па футболе
Заўзятары з аднолькавымі сцягамі на чэмпіянаце Беларусі па футболе

20 сакавіка праходзіць другі тур чэмпіянату Беларусі па футболе. У Віцебску, дзе мясцовы ФК "Віцебск" прымае мінскае "Дынама", на трыбунах заўважаныя незвычайныя заўзятары. У руках яны трымаюць аднолькавыя сцягі з сімволікай ФК "Віцебск" і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Перад пачаткам футбольнага сезона фанаты большасці клубаў Вышэйшай лігі абвясцілі байкот праз палiтычную сiтуацыю ў краiне. Заўзятары выступаюць супраць гвалту з боку сілавікоў і патрабуюць ад кіраўніцтва футбольных клубаў прыняць адпаведныя заявы.

У выніку на матч адкрыцця чэмпіянату Беларусі па футболе гэтага года паміж камандамі "Іслач" і "Славія Мазыр", які адбыўся 12 сакавіка, прыйшлі паглядзець ўсяго 180 гледачоў. Стадыён ФК "Мінск", на якім праходзіў матч, змяшчае 3 тысячы чалавек. Уваход быў свабодны.

Першы тур паставіў антырэкорд па колькасці заўзятараў на трыбунах. У сярэднім матчы наведала па 544 человекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі