Фанаты U2 пабілі рэкорд наведвальнасці стадыёна "Уэмблі"

Ірландскі рок-гурт U2 запісаў на свой рахунак чарговы рэкорд: на шоў калектыва, якое адбылося 14 жніўня на стадыёне "Уэмблі" у Лондане, прыйшлі 88 тысяч чалавек, паведамляе ContactMusic.

Папярэдні рэкорд наведвальнасці "Уэмблі" належыць прыхільнікам Рода Сцюарта. У1995 годзе на шоў музыкі ў брытанскай сталіцы пабывалі 83 тысячы чалавек.

Канцэрт U2 на "Уэмблі", які стаў часткай сусветнага турнэ калектыва "360 Degree Tour", наведала такая вялікая колькасць аматараў музыкі дзякуючы фантастычнай сцэне якая была пабудаваная адмыслова для гастрольнага тура ў падтрымку пласцінкі "No Line On The Horizon".

Гэтае высокатэхналагічнае збудаванне верціцца, што дазваляе ўсім гледачам аднолькава добра бачыць музыкаў. Яе кошт перавышае 30 мільёнаў долараў. А пасля заканчэння турнэ музыкі разлічваюць зрабіць са сцэны забаўляльны атракцыён.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі